Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Брэсцкаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Брэста па вул. Леніна, 11 у былым ваяводскім упраўленні 1938 г.
Read article